October 12th, 2007

07kiepka

(no subject)

*

Небяспека, завычай, сыходзіць ад чалавека добра вядомага. Ён ужо прадаваў цябе, але ж ты перакананы, што маеш дастаткова здольнасцяў і розуму, каб другі раз не патрапіць у пастку. Трапляеш. Балюча. Гэта атдалена нагадве партыю ў шахматы супраць моцнага гульца. Верагоднасць прайграць вельмі вялікая, але выбіраеш рызыкоўную гульню, бо са слабымі шахматыстамі сядаць за адну дошку табе нецікава. Горыч паразы бывае значна саладейшая за слодыч таннай перамогі.
07kiepka

(no subject)

Кіно

Учора, я разам са Зміцерам Бартосікам адздымаўся ў фільме пра менскія Кальварыйскія могілкі. Тры гадзіны на холадзе і без шапкі. Змерз і змучыўся. Заўтра, буду здымацца ў фільме бельгійскага рэжысёра. Гэта мне за тое, што я ненавіджу здымачную пляцоўку?..