October 11th, 2007

07kiepka

(no subject)

Z 2007. Танюха і злыя кветкі

Твар у Танюхі пусты. Ні вачэй сапраўдных, ні вуснаў прыстойных, ні заўважнага носу на ім нямашака. Апранаецца яна ў нешта-нейкае сплеценае з павуціння ды пылу. А галасок у Танюхі адметны, з такім галаском добра жабраваць, добра капеячку ў сердабольных людцаў выпрошваць. Сваім паўдзіцячым галаском Танюха і прыгандлёўвае на розных радыёстанцыях. Ну хто што мае, той тым і гандлюе. Каратканогай Танюшцы прырода кінула запамінальны галасок… Я, калі чую яе галасок, дык адразу думаю, а што ёй даць-падараваць. Зазвычай я даваў ёй пару-тройку цукерак. У Танюхі ад першага мужа хлопчык застаўся. Харошы такі спраўны хлопчык, па ім нават не відаць, што ён сын міліцыянта. Калі глядзіш на хлопчыка, можна падумаць, што ён дзіця мастака. Таму я і даваў Танюсе некалькі цукерачак, каб і яна пасаладзіла ў роце і хлопчыку салодкае занесла. Даваў я ёй цукеркі і думаць не думаў, што Танюха хоча каб ёй дарылі кветкі. Ну хто гэта пустатварай жанчыне здагадаецца кветкі падарыць. Я не здагадаўся, ажно пакуль не пачуў па радыё яе развагі пра тыя кветкі. Слухаю і вушам сваім веры не даю. Танюха кажа, што ў Беларусі мала кветак людзі высаджваюць. Ну што за хворае трызненне? Крыўдна мне стала, і не за сябе, бо асабіста я тых кветак не гадую. Закрыўдаваў я на Танюху з-за школьнага настаўніка. Ёсць у мяне добры знаёмы настаўнік біялогіі Аляксандар Казіміравіч Карпейчык. Ён штовесну высаджвае каля сваёй школы кветкі. За сваі грошы купляе насенне і разам з вучнямі цэлае лета і нават восенню тые кветкі даглядае. Харошы чалавек робіць добрую справу і вельмі не любіць, калі хто з начальства нагадвае яму пасярод зімы пра неабходнасць упрыгожваць кветкамі школьны двор. Можна зразумець такіх людзей, яны за сваю капейку робяць жыццё прыгажэйшым, а іх яшчэ і папіхаюць у плечы. Таму я і зазлаваў на Танюху, бо такое склалася адчуванне, што яна папросту абкрадае Казіміравіча. Ён рабіў, ён працаваў, ён на ўласным прыкладзе вучняў выхоўваў, а тут нейкая пустаслоўка праз радыё нахабна ілжэ. Яе, канешне, можна зразумець, не хапае ёй кветак, не дораць ёй букетаў закаханыя мужчыны, аде гэта яшчэ не нагода пляваць на тых, хто тыя кветкі дорыць іншым. Так я думаю, а яшчэ я думаю, што мужы кінулі Танюху не за тое, што ў яе караткаватыя ногі ды пусты твар. Твар і ногі яны бачылі і да жанідзьбы, я вось пра тое, як Танюха нахабна ілжэ, яны даведаліся пазней. А калі даведаліся, дык і прагналі яе ад сябе, пагналі і правільна зрабілі.