October 8th, 2007

07kiepka

(no subject)

Атут і Атам

Атут забіў Атама, забраў ягоныя грошы і пайшоў да дзевак. Дух Атама не скарыўся і не прыняў лёс пакутніка. Ён паўстаў з мёртвага цела, пайшоў за сваім забойцам, выбраў самую відную з дзевак і ўсяліўся ў цела яе. Атут запрапанаваў самай віднай патанчыць. Тая затанчыла яго да паўсмерці, а натанчыўшыся зацягнула Атута ў ложак. На шаўковай прасціне дзеўка залюбошчыла забойцу ўканец. Дух Атута паўстаў з залюбошчанага цела, каб адпомсціць распуснай дзеўцы за гвалтоўную смерць сваю. Паўстаў дух Атута і пабачыў дух Атама. Пабачыў ён дух ахвяры сваёй і адчуў сорам за ўчынак свой. Атут пачаў каяцца і прасіць даравання. Але дух Атама не прыняў прабачэнняў і раскаянняў таксама не прыняў. Ён павярнуўся спінаю да ката свайго і сышоў у светлае нікуды. Атут застаўся ў цёмным і ледзяным нідзе са злачынствам сваім.