September 22nd, 2007

07kiepka

(no subject)

Z 2007. Хлопчык і шкарпэткі

На прэзентацыях я сумую. Такі ў мяне характар, не прымае ён запланаванай весялосці. Трэба радавацца, а мне маркотна. Так і на прэзентацыі кнігі Валодзі Арлова “Імёны свабоды” было. Так і прагараваў бы я на сцэне ўсю тую ўрачыстасць, каб не хлопчык. Ён мяне па-сапраўднаму развесяліў. “У вас шкарпэткі новыя ці свежапамытыя?” – шэптам запытаўся трэцякласнік. “Свежапамытыя!” – “І ў мяне, гляньце, свежапамытыя. Я ў мамы папрасіў новыя, а яна сказала, што на гэтае мерапрыемства дастаткова свежапамытых…”