September 19th, 2007

07kiepka

(no subject)

2007. Матвей і радыё

У дарозе я навучыўся засынаць. Ёду і сплю сабе. Да самалёта спаў, і ў самалётах спаў, і можна сказаць, што я цэлы дзень ехаў і дзень праспаў. Нешта я рабіў, нешта некаму казаў, нават тое-сёе пачуў і пабачыў. У машыне я паслухаў радыё “Рэха Масквы”. Хлопец з дзяўчынаю рэкламавалі перадачу Матвея Ганапольскага “Праблема”. У перадачы мусіла гаварыцца пра Абхазію і Косава. Мне згадаўся анегдот, які расказваў Матвей, калі я здымаўся ў ягоным тэле-шоу “Дэтэктыўны клуб”: “Федэралы ўзялі ў палон сотню сепаратыстаў. Сярод іх былі і вядомыя чачэнскія палявыя камандзіры: Рулон Шпалераў, Камаз Адкідаў, Задыр Калдыраў. Разам з чачэнамі быў затрыманы іх паплечнік па зброі – абхаз Партвучоба”. А па радыё “Міліцэйская хваля” мяне спрабавалі пачаставаць песняю: “Конь, пацук і свіння – нармалёвая сям’я…” Лепей не слухаць такое, а спаць, я спаў, бо зірнуўшы адным вокам на Маскву я прачытаў надпісы на дарожных указальніках. На першым паведамлялася пра вуліцу Ліхаборскую, а на другім пісалася такое: “Выпіў – за руль не садзіся!”. Я люблю дарожныя знакі і розныя ўказальнікі, люблю карціны, якія дапамагаюць рухацца і жыць. Пабачыў я тых знакаў безліч, але з такім дарожным знакм я сутыкнущся ўпершыню. Лепей бы я яго не бачыў, лепей бы я яго праспаў.