September 16th, 2007

07kiepka

(no subject)

Z 198… Брыль і “Галя”

“Перачытваў сваё апавяданне “Галя” і… плакаў…” – прызнаваўся Янка Брыль. Перачытваць свае творы я амаль не перачытваю. Кепска тое, напэўна. Перачытванне, хутчэй за ўсё, ратавала б мяне ад паўтораў. Толькі хай я лепей паўтаруся, чым пушчу сентыментальную слязу над уласнай старонкай, дзе напісана такое: “А ты крычы, ты ўспамінай, раздзірай сваю душу, дурніца, хоць да крыві…” Раздзіраць душу да крыві? Плакаць над такім сказам? Не.