September 10th, 2007

07kiepka

(no subject)

2007. Алег і восень

Алег штовечар п’е піва пад універсамам “Цэнтральны”. Часам, я сяджу з ім за адным сталом, і мы гаворым ні пра што. Пагаварыць увечары ні пра што мне падабаецца, так я адпачываю. “Мяне нічога не цікавіць, – кажа Алег, – Недзе ў гадоў трыдцаць я страціў цікаўнасць да жыцця. Нішто мяне не дзівіць. Я быў бы рады каму небудзь зайздросціць, ці каго небудзь ненавідзіць. Не магу…” – “А я наадварот, я чалавек цікаўны. Сягоння мяне цікавіць восень. Для мяне восень пачынаецца ў той момант, калі я пабачу на зямлі жолуд. Некалі даўно я збіраў жалуды з бацькам, потым вадзіў у парк сваю дачку, каб назбіраць жалудоў, яшчэ пазней хадзіў пад паркавыя дубы з унукам, і той прыносіў дахаты поўныя кішэні жалудоў. Цяпер мне дастаткова проста пабачыць жолуд сярод апалай лістоты, каб ведаць, што надыйшла мая восень. Сягоння бачыў тоўсцы зялёны жолуд без каптурыка. Ён ляжаў на асфальце. Пачалася сапраўдная восень. Не ведаю чаму, але мне цікава, што пачалася восень…”
07kiepka

(no subject)

Чырвоны квадрат – архітэктурная трагедыя

Казка

Мастак сядзеў у майстэрні пад квадратным вакном, калі ў дзверы гучна пагрукалі. Прыйшоў замоўца і папрасіў зрабіць афармленне спектакля “Чырвоны квадрат”. Мастак паабяцаў падумаць і выставіў заказчыка з майстэрні. Мастак так хутка выставіў госця за дзверы, бо за шырмаю хавалася аголеная натуршчыца. Яна пачала насміхацца з мастакоўскай нерашучасці і баязлівасці. Раззлаваны мастак затэлефанаваў заказчыку і пагадзіўся неадкладна ўзяцца за працу. Натуршчыца ўзрадавалася пагадненню і ледзь не гвалтам злюбілася з мастаком. Агаломшаны мастак пачаў расказваць сваёй каханцы пра богавыбранага жывапісца, пра непараўнальнага Казіміра, аўтара карціны “Чырвоны квадрат”. Ён распавядаў пра новы светагляд і новы жывапісны парадак. Каханка перапытвала і ўдакладняла дэталі. Мастак маляваў ёй вельмі падрабязныя і дакладныя карціны пра лёс рэвалюцыйнага творцы. Каханка ўгаварыла каханка ўзяць яе ў памагатыя. Мастак рабіў праекты, а натуршчыца дапамагала яму ва ўсім. У тэатры паўстала вялікая дэкарацыя. У дзень перад прым’ераю каханка раптоўна прапала. Яе шукалі, але знайсці не знайшлі. За хвіліну да пачатку спектакля яна з’явілася ў тэатры. Мастак пачаў быў выгаворваць пра сваю незадаволенасць, а ў адказ пачуў, што ён – нікчамнасць, бездар, ніхто. Мужчына не чакаў такіх словаў ад каханай жанчыны. Ён сышоў з тэатра, напіўся ў майстэрні і заснуў. Тым часам у тэатры распачаўся спектакаль”Чырвоны квадрат”. На сцэне замільгалі чорныя і чырвоныя квадраты. Паступова зала апынулася ў суцэльнай чарнаце, а калі запалілася святло, на сцэне і каля ўсіх выхадаў стаялі ўзброеныя жанчыны ў чорным. Тэрарысткамі кіравала каханка мастака. Яна атдавала загады: замініраваць залу, абшукаць закладнікаў, наладзіць сувязь са знешнім светам. Яна агучвала патрабаванні тэрарыстак, якія намерваліся вызваліць з турмаў сваіх паплечніц. Федэралы ўзялі захоплены тэатар у блакаду. Яны знайшлі мастака і загадалі яму пагаварыць з тэрарысткамі, папрасіць іх адпусціць дзяцей. Кіраўніца адпусціла некалькі дзяцей ў абмен на ваду для закладнікаў. Федэралы пачалі штурм тэатра. Знябожаны мастак вярнуўся ў майстэрню да сваіх квадратных палотнаў. Аднойчы, да яго зноў завітаў замоўца. Ён прапанаваў аднавіць спектакаль. Мастак доўга маўчаў. Замоўца настойваў і настойваў. Калі мастак пагадзіўся, а замоўца сышоў, з-за шырмы выйшла натуршчыца. Яна паспрабавала адгаварыць мастака, паспрабавала перакананаць у бесперспектыўнасці ягоных намераў аднавіць спектакаль “Чырвоны квадрат”. Але мастак сказаў, што будзе маляваць свае квадраты, не гледзячы ні на што. Мастак прыйшоў ў паўразбураны тэатар і паказаў замоўцу фільм для новага афармлення спектакля пра Казіміра Малевіча. На экране з’явіўся “Супрэматычны хмарачос ў Нью-Йорку” зроблены Малевічам. Гэты хмарачос ператварыўся ў вежы гандлёвага цэнтра. Самалёты, захопленыя тэрарыстамі, зруйнавалі вежы. Нью-Йорк знік у чорным дыме і шэрым попеле. Калі дым рассеяўся, на сінім небе пачаў узыходзіць чорны квадрат сонца. З чорнага квадрат зрабіўся вогнена-чырвоным, а потым і асляпляльна белым. У белым небе ззяў белы квадрат сонца, а навокал стаяла суцэльная цішыня.
07kiepka

(no subject)

40,58 КБ
11 верасня - дзень падзення Барселоны, дзень незалежнасці Каталоніі, дзень вялікай амерыканскай трагедыі...