August 28th, 2007

07kiepka

(no subject)

Хайку з Барселоны

*

Пальмы пяшчотна
гладзяць лістамі неба –
глянцавы блакіт.

*

Потны таўстун б’е
ў барабан і язык вы-
салаплівае…

*

Здаецца ўчора
плыла ў тумане поўня,
сягоння ветах…
07kiepka

(no subject)

Танкі з Барселоны

*

Так бы і я змог…
Ехаць на ровары ўздоўж
ціхамірнага
мора і высвістваць лю-
бімую мелодыю.

*

Каханкі… Яна –
твар у чырвоных прышчах.
Ён – шыя ў чорных
бародаўках. Вочы за-
плюшчылі, цалуюцца…

*

Сотня музыкаў
рассыпае барабан-
ны пошчак па ўсім
горадзе… Нідзе нам не
схавацца, не стаіцца…

*

Зорка, жанчына,
Сонца, птушка, Месяц у
музеі Міро,
сярод анархіі чыр-
вонай і шматколернай.