August 25th, 2007

07kiepka

(no subject)

2007. Англічанкка і ёгурт

Куды б я не паехаў, паўсюль сустрэну Ягоўдзіка. Ёсць такі тып людзей, якім пасуе прозвішча Ягоўдзік. Такія Ягоўдзікі зазвычай ездзяць у прыгарадных электрычках. Хочаш пабачыць Ягоўдзіка? Сядай у электрацягнік, там папрыглядайся да людзей і пабачыш чалавека, які дастае з валізкі баначку з ёгуртам і пачынае яго есці маленькай пластыкавай лыжачкай. Едзе і ёсць ёгурт? Ягоўдзік! Які ён? А ніякі… Ніякасць асноўная рыса Ягоўдзікаў. У Беларусі іх шмат… Часам мне падаецца, што ўся Беларусь складаецца з ніякаватых Ягодзікаў. Гэта ў гадзіну роспачы, я так думаю пра нашу Радзіму. А ў хвіліны радасныя я думаю, што пра такіх ніякіх і пісаць не варта. Лепей напісаць пра англічанку, з якой мне давялося жыць у барселонскім гатэлі. Англічанка адпачывала адна. На сняданку яна з важным выглядам абыходзіла ўсе сталы са стравамі і ўважліва іх вывучала. А вывучаць было што… Страў з пятьдзесят чакала адпачыннікаў. Англічанка з усёй кулінарнай шматаблічнасці выбірала баначку з бананавым ёгуртам. Ні яечня з беконам, ні грэнкі з маслам, ні дзесяць сыроў не спакушалі англійскі страўнік. Ёгурт! Хто б мог падумаць? Ды не, не ўсё так проста. Англічанка раскаркоўвала бутэльку шампанскага і налівала сабе вялізны фужэр. Во чалавек! А восьмай раніцы яна выпівае паўбутэлькі шампанскага і заядае яго бананавым ёгуртам. Характар, чыста ангельскі кулінарны характар. Захочаш паўтарыць такі ўчынак? Не паўторыш. Гэта не ў электрычцы ёгурт трэскасць і сарамліва чырванець. Гэта ў даражэзнай рэстарацыі напляваць усім у душу. Вы не можаце. Хочаце раніцу пачаць з шампанскага, а не можаце, бо слабакі, бо Ягоўдзікі.
07kiepka

(no subject)

2007. Скрыпач і лысіна

Лысы скрыпач. Ну лысы, ну скрыпач… Лысы і лысы, скрыпач і скрыпач. Толькі лысіна гэтага барселонскага вулічнага скрыпача так загарэла і абветрылася, што стала блішчастай і чырвона-брунатнай, як дрэва ягонай скрыпкі.
07kiepka

(no subject)

Пікаса і “4 GATS”

У рэстарацыі “4 GATS” (чатыры каты) прайшла першая выстава Пабла Пікаса, а я ў той рэстаўрацыі раніцай проста выпіў кавы. Зайшоў, замовіў “кафэ сола” (проста каву) і выпіў. Варта было б і вады замовіць, але я абмежаваўся каваю.