August 24th, 2007

07kiepka

(no subject)

Z 2007-1965 Антон і самакат

Дзядзька Антон прынёс са свайго завода два падшыпнікі і зрабіў мне самакат. З грукатам і лязгатам я ганяў яго па асфальту нашай местачковай вуліцы. Ганяў так, што ажно іскры выляталі з-пад бліскучых падшыпнікаў. Ганяў шпарка і спрытна, на зайздрасць сваім раўналеткам. Потым ад таго самаката ў мяне застаўся адзін падшыпнік, з якога я падаставаў шарыкі, каб страляць імі з дубовай рагаткі. Такі шарык мог прасадзіць дзве шыбы навылёт. Адзін сталёвы шарык пражыў у мяне даволі доўга. Ён праляжаў у шуфлядзе пісьмовага стала ледзь не да самага канца майго навучання ў сярэдняй школе, а потым некуды прапаў... Па гладкаму асфальту чужы хлопчык гоніць новы самакат уздоўж берага Міжземнага мора. Седзячы на каменнай лаве, я гляджу на яго, згадваю дзядзьку Антона і сам сабе задаю пытанні. Што застанецца ў гэтага хлапца ад ягонага куплёнага самаката? І куды яно ўсё параскоціцца і папрападае? Ці згадае гэты чалавек праз сорак гадоў сваё лётанне на самакаце, сваю шпаркую язду ўздоўж марскіх хваляў? Мне ўсё роўна. Мяне, пэўна, ужо і не будзе на свеце. А мо і цябе не будзе, мой мілы таварыш чытач. А нейкі, зусім невядомы нам хлопчык гнацьмуць свой новенькі самакат, а марскі вецер абдувацьмуць ягоны свежы твар.
07kiepka

(no subject)

z 2007. Цяжарная і прыгажосць

Кажуць, што цяжарная жанчына – прыгожыя. Няпраўда. На вуліцах Барселоны з’явілася шмат старых цяжарных жанчын. Сярод іх трапляюцца ну зусім непрыгожых. Адно можа суцешыць… Старыя цяжарныя мужчыны выглядалі б яшчэ горш.