August 20th, 2007

07kiepka

(no subject)

Z 2007. Цяжарная і татуіроўка

Каралеўскай хадою яна спускалася ў метро. У большасці цяжарных жанчын у паставе з’яўлеецца значнасць, упэўненасць, арыстакратычнасць. Высокая, загарэлая яна несла паперадзе сябе вялікі жывот шчыльна абцягнуты белай майкаю, а на прячы ў яе красавалася круглая татуіроўка з тварам сонца. І мне ўявілася нованароджанае дзіця з блакітнай татуіроўкаю на маленечкім плячы.
07kiepka

(no subject)

Z 2007. Барселонцы і мой выгляд

Раніцай на пляжы да мяне падыйшоў гей. На ўсім пляжы акром нас нікога не было. Я абмываў ногі ад пяску пад цёплым струмянём прэснай вады. Гей падышоў і таксама стаў абмываць ногі. Ён абмываў ногі і заглядаў мне ў твар, а яшчэ і аголеным плячом даранаўся да майго пляча. І не выпадкова ён дакранаўся, бо і не выбачаўся зусім. Пэўна ён думаў, што я таксама гей, і мне будзе прыемным ягонае дакрананне і ягоны флірт на пустынным пляжы. Рамантык ён. Я абмыўся, пайшоў у гатэль, прыняў душ, паснедаў і пайшоў на метро. Калі я спрабаваў сесці ў вагон, мяне за руку схапіла японка. На малазразумелай ангельскай яна паспрабавала высвятліць, ці ідзе гэты цягнік да дома-бутэлькі, што на Віа Грацыя. З пачуццём радасці, што я ўсё зразумеў і магу адказаць на сваёй кепскай ангельскай, я запэўніў японку, што яна правільна выбрала накірунак. Разам з японкаю я даехаў да дома-бутэлькі. І не паспеў я з ёю развітацца, як мне загарадзіла дарогу англічанка, якая на лонданскай мове пачала высвятляць, як даехаць у Фігейрас. Мне стала сорамна за сваю кепска-ангельскую мову. Мне зрабілася так сорамна, што я замест тако каб патлумачыць пра дарогу ў гэты чортаў Фігейрас, дзе жыў гэты чортаў Сальвадор Далі са сваёй непрыгожай Галаю, сказаў што не разумею па-ангельску і выбачаюся за саё невуцтва. А калі ў кавярні QU-QU, зусім маладзенькі гей пачаў мне падміргваць, я ўзрадаваўся. Праўда, я вырашыў, што выдатна адпачыў і цяпер цудоўна выглядаю, а таму ўсе звяртаюць на мне сваю ўвагу і звяртаюцца да мяне па дапамогу. Настрой у мяне палепшыўся. Яго нават не сапсавала карліца, якая на пляцы Каталонія прапаноўвала прыдбаць у яе квіток імгненнай латэрэі. Ну не гуляю я ў латэрэю і ўсё тут. А ўвечары, на пляжы я склаў хайку:

Сарамліва-ру-
жовая поўня над мо-
рам узыходзіць...

Колер мяне зачапіў. Мне падалося, што можна ў колеры бачыць чалавечыя пачуцці. Абразліва-чырвоны, раўнадушна-шэры, узбуджана-аранжавы… Не сустракаў, каб хто небудзь так пісаў пра колеры, так іх ачалавечваў. Пакуль я думаў над члавечнасць колераў, поўня зрабілася самаўпэнена-чырвонай. І да мяне дайшло, што людзі прыставалі да мяне з-за поўні. Так, не мой выгляд іх прывабліваў, а поўня бударажыла іх кроў і розум. А я думаў… Наіўны.