August 16th, 2007

07kiepka

(no subject)

z 2007. Сяргей і шараватнасць

Радыёжурналіст Сяргей забівае цвікі ў вату. Сам так і кажа: “Працую, як у вату цвікі забіваю”. Ён спадзяецца, што цвікі ў яго сапраўдныя, жалезныя. Ды дзе там, за столькі гадоў ні плямінкі іржы не з’явілася на тых цвіках, бо яны таксама ватныя. У Сяргея ўсё, што не вазьмі, шараватнае і сярэдняватнае. Талент сярэдні, машына сярэдняя запыленая ды недамытая, вершы нішто сабе так, жонка – шэрая мышка, заробкі невялікія, густ звычайны. Таму Сяргей любіць паразважаць пра значную ролю сярэдняга класа ў грамадскім жыцці. Чаму такому Сяргею карціць разважаць пра значную ролю? Ну хваліў бы сабе ролю сярэднюю, дык жа не, трэба пра галоўныя ролі муркатаць-буркатаць. Зрэшты, ніхто тое буркатанне-муркатанне не слухае, бо дзе ты што пачуеш праз тоўсты ватны пласт.
07kiepka

(no subject)

17,93 КБ

2007. Руслан і Кіяў

Мастак Вашкевіч рыхтуе выставу ў Кіяве. Да той выставы мяркуецца выданне каталога. Руслан прапанаваў мне падабраць тэксты адпаведныя ягоным працам і паставіць іх у каталог. Атрымліваецца: мне трэба напісаць кнігу за тыдзень, і кніга мусібыць па-украінску. Во! Пайду працаваць…

Collapse )