August 12th, 2007

07kiepka

(no subject)

Папугай

За каменнай сцяной сіні гай.
Там вады прахалодны спакой.
Там на дрэве сядзіць папугай,
Бачыць ён і цябе і свой рай.

Ты пытай у яго, не пытай…
Як з пустэльні патрапіць у той
Прахалодны спакуслівы рай?
Не падкажа табе папугай.

Спачуваць-памагаць ён не стане,
Папугай і ў раі – папугай.
Ён твае паўтарае пытанні
Пра сцяну, пра пустэльню і рай.