August 11th, 2007

07kiepka

(no subject)

Z Лабруйер і сУчаснікі

“…насміханне немагчыма дараваць, тож бо яно з асаблівай з’едлівасцю паказвае абразлівую грэблівасць, разбурае апошнюю схованку чалавека – павагу да сябе, робіць яго смешным ва ўласных вачах, пераконвае ў заклятай варожасці насміхальніка да яго і тым самым абавязвае быць непрымірымым,” – пісаў Жан дэ Лабруйер. Здавалася б, пасля прачытання такіх словаў, варта было перастаць насміхацца з людзей. Прынамсі, мне трэба было перастаць называць сваіх знаёмых сУчаснікамі і мярзотнікамі, няздарамі ды зладзюгамі. Я ніколі не сумняваўся, што апісаныя мною трагікамічныя здарэнні будуць выклікаць у гэтых тыпусаў-прататыпаў нянавісць і злобу. Не было кроплі сусневаў і ў тым, што яны мне ніколі не даруюць здзеклівага пахіхіквання ў саркастычных тэкстах. Але я крыва пасміхаюся і злосна рагачу з чалавечай мізэрнасці, слабкасці ды себялюбскасці. Ну не плакаць жа мне праз гэта адчайнымі і горкімі слязьмі.
07kiepka

(no subject)

36,50 КБ

Адам Глобус "Акккуляры" 2007 год. Папера, фламастары 130х130 мм.

Малюеш натуру, а потым хочацца сюрэалістычнай казачнасці...