August 10th, 2007

07kiepka

(no subject)

2007. Рябашчук і сачкі

Нехта з нас сакам выцягвае злоўленую на кручок рыбіну, а хтосці накрывае сачком крохкакрылых матылькоў і сіняхвостых стракозаў, а камусці выпадае іншы лёс – сакам выбіраць смецце з гатэльных басейнаў. Лёша Рабашчук перабраўся з украінскага Херсона ў каталонскі Сітжас, дзе займаецца чысткай басейнаў, і ён задаволены жыццём, збольшага задаволены.
07kiepka

(no subject)

Брак і птушкі

Карціны Жоржа Брака нагадваюць падлогу ў куратніку, я нават чую соннае паквохтванне, калі разглядаю ягоны непараўнальна-тонкі па каларыту жывапіс.