July 11th, 2007

07kiepka

(no subject)

Шаламаў і журналістыка

Журналіст – памочнік палітыка… Так акрэсліў прафесію Варлам Шаламаў. Расейскі літаратар быў чалавекам жорсткім і да сябе і да іншых, таму ягонае вызначэнне можна трактаваць ў больш экспрэсіўнай форме: журналіст – памагаты палітыка. У кожным варыянце сутнасць застаецца нязменнай. Журналіст мусіць абіраць сабе палітыка і працаваць з ім. Здаецца нічога кепскага ў такой працы няма, каб свет наш не быў такі аднапалярны і такі вашынгтонацэнтрычны. Калі ў свеце існуе палітык нумар адзін, калі журналісты мусяць асвятляць стасункі і ўзаемаадносіны толькі з гэтым палітыкам, мне робіцца сумна. Можна мне запярэчыць, сказаўшы, што не ўсе палітыкі падтрымліваюць погляды Джорджа Буша. Так, але ўсё адно, усе палітматэрыялы будуць звязаны з постаццю амерыканскага прэзідэнта. Ворагі Буша, гэта ворагі менавіта Буша, як і сябры Буша менавіта ягоныя сябры. Сумна. Прынамсі мне сумна тут і цяпер займацца палітыкаю. Таму я веру Шаламаву і атдаю перавагу мастацкім тэкстам. А журналістыка?.. Калі пра яе спытаюць, я адказваю. А ў мяне пытаюць і пытаюць…