July 9th, 2007

07kiepka

(no subject)

2007. Пешаход і натоўп

Ты заўважаеш, як ён спрытна рухаецца ў натоўпе, як пластычна лавіруе ў шчыльнай плыні чалавечых целаў. На выхадзе з метро яму няма роўных па хуткасці перамяшчэння. Ты ўжо пачынаеш зайздросціць ягонай здольнасці заводзіць то адну то другую руку за спіну, калі робіш нечаканае адкрыццё… Рухавы пешаход – аднарукі.