June 28th, 2007

07kiepka

(no subject)

z 2007. Барыс і рыба

Барыс рана ўстае. Ён любіць прачынацца а пятай. Зазвычай, ён робіць прабежку ў парку, але гэтым разам ён ўзяў вуду, прыйшоў на рэчку і стаў сярод рыбакоў. У дарагім спартовым строі ад “боса”, з вудаю “шэкспір” Барыс выглядаў недарэчна ў шэрагу бамжаватых рыбалюбаў. Недарэчна ён выглядаў толькі да таго моманту, як у яго пачало кляваць. А кляваць у яго пачало адразу ж, як ён закінуў свайго "шэкспіра". Праўда, клявала ў яго зуім нядоўга, бо Барыс спрытна падсёк і выцягнуў вялікую рыбіну. Напэўна, зайздрослівыя рыбакі павіншавалі б Барыса з поспехам, каб ён не дастаў з кішэні нож, не абрэзаў жылку, і не выкінуў рыбіну разам з кручком у ваду. Але Барыс зрабіў менавіта так, адпусціў рыбу з пірсінгам.
07kiepka

(no subject)

42.39 КБ

Дарабіў кнігу "Казкі" і пайду перадам макет у выдавецтва да Ігара Логвінава. А там, будзе як будзе...

Дызайн вокладкі зрабіў Міша Драко. Мне падабаецца яе анархічнасць.