June 23rd, 2007

07kiepka

(no subject)

Расея і песні

Што-што а здзівіць Расея заўсёды магла. Апошнім часам мяне дзівіць хваравітае захапленне рускамоўных пісачоў такім жанрам як хайку. Яны паспяхова ператвараюць хайку ў пошлую аўтарскую песню. У тую песню, што некалі гучала на запляваных варэльнях і ў піянеркіх турпаходах. Як ім тое ўдаецца я не ведаю, як не ведаю якім чынам на прасторах Расеі бітламанія вырадзілася ў мярзотную аўтарскую песню. Феномен, адным словам.

P. S.
А мо і не феномен?.. Беларускі мовавед Вінцук прапаноўваў замест слова "хайку" казаць "гайку", во гэта фінамэн.