June 20th, 2007

07kiepka

(no subject)

Z 2007. Навум і Бухара

Пра што можна пагаварыць з беларускім паэтам Навума Гальпяровіча? Ды пра што заўгодна. Але Навум любіць распавядаць пра яўрэйскія тэматы, таму і я, зазвычай, не перапыняю яго, калі гутарка плыве да такой тэмы… “Паехаў я пісьменнікамі ў Бухару. Сустрэча. Гарэлка з салам. Усё, як заўсёды. Тут, пад час п’янкі-гулянкі, знаёмяць мяне з бухарскім яўрэям, а той вазьмі ды спытай… А ў Беларусі яўрэі ёсць? Ну што тут сказаць, што? Ёсць! Кажу… Ёсць! А якія яны? Пытаецца. Пасля гарэлкі з салам, што я магу сказаць? Ну якія-якія, крыху падобныя да мяне. А ён хітры, гэты бухарскі яўрэй. Моцна падобныя да цябе? Пытаецца. Не-е-е, не моцна!”