June 18th, 2007

07kiepka

(no subject)

Сцяжкі на вудзільнах

На вузкай віленскай вуліцы шэсце крышнаітаў глядзелася даволі эклектычна. Сярэднявечныя цагляныя будыніны не знаходзілі словаў ад здзіўлення. Прыблізна так жа-ж глядзелі менскія кантруктывіскія гмахі на шэсце каталікоў. Разглядаючы паўпразрыстая сцяжкі высока ўзнятыя на бамбукавых вудзільнах, я злавіў сябе на думцы, што сутнасна шэсце крышнаітаў мала чым адрозніваецца ад працэсіі каталікоў.