June 14th, 2007

07kiepka

(no subject)

z 2007. Леанід і залёт

Седзячы ў студыі пад кандыцыянерам, я пачуў званочкі. Харугвы плылі пад вокнамі. Я вырашыў прайсціся з каталікамі. Урачыстасць і спакой вось дзве асноўныя рысы каталіцкага шэсця па нашых сталічных вуліцых. Сонца пякло страшна. Я схаваўся пад парасонам кавярні. Тут і пачаўся скандал… Чырвонатвары наведнік кавярні крычаў на ўсю вуліцу: “Паглядзіце на быдла! Куды яны ідуць? За кім яны ідуць? У папа павінна быць барада! А ў гэтых барады няма. Якія яны папы? Масоны хрэнавы, куды вы ідзіцё?..” Як жа мне закарцела звяздануць гэтаму дурню паміж вачэй?! Стрымаўся. Паўз мяне важна прайшоў гісторык Алесь Белы, за ім ішоў літаратар Юльян Гайдук. “Юльян, ты чаго бяз шапкі? Сонца жудаснае…” – “Не падумаў… Пойдзеце?” – “Не, я тут пастаю, павартую спакой…” Да крыклівага п’янтоса падыйшла афіцыянтка з талеркай смажанай бульбы. “Так, я за бульбу плаціць не буду!!! У меню напісана, што бульба смажыцца трыццаць-сорак хвілінаў, а вы прынеслі яе праз сорак дзве хвіліны! Не буду плаціць!” Удзельнікі шэсця пайшлі далей. Сярод замыкаючых калону я пабачыў усмешку паэта Такіндага, але падыходзіць не стаў. Я сеў пад парасон і пачаў душыць у сабе жаданне пабіць п’яную скаціну. Афіцыянтка выклікала міліцыянта. Прыйшоў Леанід у маленькай берэтцы. Ён перасмыкнуў плячыма, склаў рукі за спінаю і агучыў афіцыйнае папярэджанне. П’яны пачаў-быў размахваць рукамі ды зачапіў шклянку з півам, тая паляцела на ходнік, захрабусцела і рассыпалася. “Гэта залёт!” – канстатаваў Леанід. Пра залёт ён сказаў вясёла, але настрой мой змяніўся кардынальна. Мне стала шкада п’яніцу. Яшчэ імгненне таму, я хацеў разбіць яму твар, а цяпер я сядзеў пад парасонам і шкадаваў хама, якога павялі ў міліцыянскую машыну. Я працягнуў руку да прынесенага афіцыянткаю кубачка з каваю і ўбачыў, што пальцы мае дрыжаць.
07kiepka

(no subject)

37.92 КБ
Андрэй Патрэй, рок-гурт "Уліс" 1991 год. Фота Алены Адамчык.

Апошнім часам, мяне шмат распытваюць пра беларускі рок 90-х. Мусіць гэта некаму ўсё яшчэ патрэбна...