June 9th, 2007

07kiepka

(no subject)

2007. Вераціла і салаўі

Захмялелы лінтаратар, Сяргей Вераціла, спыняецца каля мяне і кажа: “Жонка твая – Алена – прыязджала на лецішча. У тры гадзіны дня пыталася ў мяне пра салаўя. Якія салаўі ў тры гадзіны дня? Салаўі…” Тут якраз і жонка мне затэлефанавала: “Дзе ты?” – “Слухаю, як Вераціла спявае пра цябе і салаўёў”. – “Свайго жыцця ў чалавека няма, дык ён пра чужое спявае!” – “Вераціла, мая жонка кажа, што ў цябе няма свайго полавага жыцця!” – “А нахалеру яно мне трэба…”