June 7th, 2007

07kiepka

(no subject)

2007. Алег і дадатковая вартасць

Алег можа піць некалькі дзён узапар. Тады ён цэлымі днямі сядзіць у кавярні за столікам з вялікім келіхам чырвонага віна, і размаўляць з Алегам цяжка. “Ты скажы, на якія сродкі жыве Пятраеў?” – “Магу сказаць пра свае заробкі, а пра грошы Пятраева нічога не ведаю”. – “Пра твае кніжкі ўсе і так ведаюць, а пра Пятраева цікава…” – “Ты ў яго спытай”. – “Пытаўся, не гаворыць”. Праз колькі дзён за тым жа столікам я п’ю каву з Пятраевым. “Алег напіўся і пытаўся: на якія сродкі ты жывеш”. – “Мог бы ў мяне спытаць”. – “І ты б яму адказаў?” – “Сказаў бы, што я не ствараю дадатковую вартасць”. – “Наступным разам я Алегу пра дадатковую вартасць раскажу. Абавязкова”.