June 5th, 2007

07kiepka

(no subject)

2007. Стэфан і паэзія

Дачка пазнаёміла мяне са шведскім міністрам – Стэфанам Эрыксанам. Ён спрытна гаварыў па-беларуску. Тутэйшыя словы выскоквалі з міністра са спартовым азартам. За адно імгненне Стэфан высыпаў на мяне цэлую жменю прозвішчаў другарадных мясцовых вершаплётаў. Мне зрабілася сумна. Я шчыра пахваліў Стэфана за веданне нашай мовы і пайшоў піць сок.
07kiepka

(no subject)

Z 1983 (?). Федзюковіч і зямля

Мікола Федзюковіч – аўтар геніяльнага паэтычнага радка “зямля усіх памірыць” працаваў літкансультантам у газеце. Каб надрукаваць свае вершы, трэба было знайсці Міколу. Разы тры я прыходзіў у рэдакцыю, а Міколы на месцы не было. Затэлефанаваў я Федзюковічу дамоў. “Ведаеш, браце, маці ў мяне памерла, і я тут выпіў…” Гора ў чалавека горкае. Выказаў я спачуванні. А як інакш? І ў той жа дзень я на вуліцы сустрэў паэта Свірку. “Гора ў Міколы Федзюковіча, маці памерла, ён п’е…” – кажу. “Маці ягоная тры гады ў зямлі ляжыць, а ён усе за яе смерць хаваецца…” І захацелася мне свае спачувальныя словы забраць.