June 3rd, 2007

07kiepka

(no subject)

2007. Іван і жаночыя дупы

Ёсць у мяне знаёмы п’янтос – Іван, які перад тым як абязглуздзіцца канчаткова, выклаў ўласную тэорыю пра жаночае сумленне. Згодна з той выкладкаю, жаночае сумленне наўпрост залежыць ад велічыні, мясістасці і сальнасці клубоў. Чым шырэйшая і круглейшая срака, тым больш у яе гаспадыні… сумлення! Так сцьвярджаў віславусы Іван. Дупазнаўчую тэорыю ён павесіў у нэце і чакаў розгаласу. Але розгаласу Іван так і не дачакаўся, бо прыроджаная сцыклівасць прымусіла яго адмовіцца ад уласнага вынаходніцтва і допіс знічтожыць. Чаму феміністкі не ўхапіліся за допіс Івана, я не ведаю. Пэўна, не паспелі зацаніць. Таму я і пераказваю тэорыю, якая можа нарадзіцца далёка не ў кожнай мужчынскай галоўцы.