May 31st, 2007

07kiepka

(no subject)

2007. Цыбін і рок-н-рол

Цыбін запрасіў мяне зняцца ў фільме пра беларускі рок-н-рол. Я не адмовіўся. Што сказаць? Што трэба сказаць пра рон-н-рол? Цыбін, вядома, нейкія пытанні падрыхтаваў… Што для цябе беларускі рок? Нешта такое спытае… Лявоніс Вольскі, Кася, Ігар Варашкевіч, Васька Шугалей, Слава Корань, Патрэй, Толік Сыс, Ваня Маркаў, Клаус, Ігар Бабкоў, Шырын, Ангус, Міхал Анемпадыстаў, Юля Глушыцкая, Піт Паўлаў, Алег Дзямідовіч, Мамачка, Кірыл Шавандо, Боршч, Сяржук Краўчанка, Філ Аксёнцаў … Яны найперш. Людзі найперш. Людзі, з якімі мне было цікава спрачацца, выходзіць на сцэну, выпіваць пасля канцэртаў, вандраваць па розным гарадам… Мне з імі весела жылося. І яшчэ... Калі ты ілжэш, калі на шэрае кажаш – белае, рок-н-рол не для цябе. Рок-н-рол – тэатар, у якім гавораць праўду.

P. S.
Пафасна? І зая...бісь!

P. P. S.
Цыбін тэлефануе, іду здымацца...