May 28th, 2007

07kiepka

(no subject)

2007. Анціпаў і надпісы

Не люблю кнігі падпісваць, а даводзіцца. Рытуал! Здаецца, столькі сказаў-напісаў, і нашто яшчэ нешта-нейкае дадаваць? Крэмзаеш колькі словаў, а потым шкадуеш сапсаваную старонку. Таму на прэзентацыі кнігі Паўла Анціпава я не прасіў у яго надпіс. Павел сам зрабіў, “Выдаўцу ад выдаўца” напісаў. Мой унутраны рэдактар адразу ж паправіў: “Выдаўцу ад самавыдаўца!”. А ўнутраны пільны цэнзар тактоўна падрэдагаваў: “Самавыдаўцу ад самавыдаўца!!!”