May 22nd, 2007

07kiepka

(no subject)

2007. Сяргей і натуршчыца

“Кажуць: ты малюеш аголеных?” – Сяргей п’е зялёную гарбату і яму сумна. Зазвычай ён п’е гарэлку, тады яму весела, а з гарбатаю – маркотна. “Малюю…” – “А можна запрасіць натуршчыцу, пасадзіць у сябе дома і не маляваць?” – “Думаю – можна. Толькі нашто табе аголеная натуршчыца ў кватэры?” – “Для аздаблення інтэр’ера. Уяўляеш, ты ходзіш па кватэры, вячэраеш, музыку слухаеш, відэа глядзіш, а яна сядзіць і маўчыць. Аголеная і маўчыць! І ніякакіх табе размоваў, папіканняў, ушчуванняў…” Калі Сяргей пачынае піць гарэлку, яму патрабуецца літар. Ён выпівае літар і кладзецца спаць. Пакуль ён літар свой не вып’е, спаць не ляжа. Але сёння ён абыходзіцца зялёнай гарбатаю і размовамі пра маўклівую натуршчыцу