May 20th, 2007

07kiepka

(no subject)

2007. Скуратаў і слава

Калі ў “боінг” зайшоў пракурор Скуратаў, я сам сабе яшчэ раз нагадаў: “Слава бывае толькі дурная!!!” Можаш сто разоў паўтарыць мне: “Ордэн знойдзе героя!” А я сто адзін раз адкажу табе: “Слава бывае толькі дурная!” Выглядае Скуратаў добра. Ружовая кашуля, цёмна-пералівісты касцюм, месца бізнэскласа, абаяльная спадарожніца… У галоўнага пракурора Расеі, хай сабе і былога, жыццё выглядае ўдалым, усмешлівым і салодкім. Сустрэлі пракурора людзі на “мерседэсах”. Але слава, тая вялікая слава, што ў адзін цудоўны вечар абрынулася на Скуратава, адназначна дурнаватая. Калі па тэлевізару паказалі чалавека падобнага да пракурора, чалавека, які забаўляўся ў ложку з голымі дзявулямі, народ скалануўся і ўзбудзіўся. Як так можна? І калі можна было аспрэчваць тое, што на відэастужцы зафіксаваны сам Скуратаў. Дык аспрэчыць тое, што дурная слава прыйшла менавіта да пракурора Скуратава, было проста абсурдна. Слава знайшла героя і сціснула яго ў жалезных абдымках назаўсёды. Раней, я ніколі не бачыў гэтага Скуратава зблізу, не бачыў яго натуральных рухаў і паводзінаў, а цяпер, пабачыўшы, магу пэўна сказаць, што чалавек на плёнцы рыхтык Скуратаў. Магу яшчэ дадаць: людзі, які прыдумвалі і выконвалі акцыю праслаўлення галоўнага пракурора Расеі Скуратава, – вялікія майстры ў сваёй рызыкоўнай справе.
07kiepka

(no subject)

Z Лабруйер і весткі

Прага навінаў часам набывае вычварэнскія формы, пра іх Лабруйер напісаў так: “Ёсць людзі, якія пагадзіліся б другі раз пабачыць, як вораг падыходзіць да муроў Дзіжона або Корбі, як на вуліцах узводзяць барыкады і працягваюць ланцугі, каб толькі першымі паведаміць альбо пачуць вестку пра гэта…” У наш час падобныя людзі прагнуць другі раз паглядзець на руйнаванне хмарачосаў у Нью Йорку. Змяніць такіх людзей? Не зменіш. Застаецца толькі самому дыстанцыявацца ад падобных індывідаў. І галоўнае: ніколі не трэба слухаць іх развагі і парады, бо сам можаш апынуцца ў самалёце, які ляціць у сцяну.