May 17th, 2007

07kiepka

(no subject)

2007. Анжэліка і каханне

“Каханне, каханне… Усе толькі і гавораць пра каханне. А што такое каханне, і не ведаюць…” – абуралася Анжэліка. “Ты ў нас усё ведаеш”. – падцяў я Анжэлу. “Магу расказаць. Я свайму кажу: або ты кінеш піць, або я кіну цябе! Мой кінуй піць, Вось гэта – каханне!” – “А цябе ён не кінуў, калі працьверазеў?” – “Каб я была маладзейшая, я б паказала табе каханне… Шкада, адспявалі мае салаўі”.