May 15th, 2007

07kiepka

(no subject)

2007. Сцяпан і Максім

Тэлефанаваў Сцяпан з-пад Ушачаў. Ён там вырашае злабадзённыя справы з нерухомасцю. Дом у яго там каля рэчкі стаіць. Сцяпан мне расказвае пра салаўёў і тамтэйшых людзей, якім тыя салаўі зусім непатрэбныя, бо патрэбна ім адно гарэлка, а краявідаў з салоўкамі яны нават не бачаць. Перадаць шырыню краявідаў праз тэлефонную слухаўку Сцяпану ўдаецца з цяжкасцю, а вось абурэнне п’янства перадаецца лёгка. Пра сваю размову са Сцяпанам я распавёў Максіму. “Ён і мне званіў, - сказаў Максім, - Радаваўся, што залез на гару, і там з’явілася тэлефонная сувязь. А я вось днямі пад Чарнігавам адпачываў, дык тамака, каб адаслаць эсэмэску, трэба было не толькі на гару залазіць, а яшчэ і тэлефон у неба падкідаць. Пакуль тэлефон ляцеў, папедамленне адпраўлялася”. Такія вось у нас складаныя сувязі.