May 13th, 2007

07kiepka

(no subject)

Кітайскія грушы

Цэлы дзень ў студыі сонечна… Раніцай набыў халвы, некалькі яблыкаў і дзве кітайскія грушы. Думаў папрацую, а потым грушы з’ем. Але спачатку вырашыў намаляваць тыя грушы. Крышку памалюю, а потым займуся сур’ёзнымі справамі. Так цэлы дзень і прамаляваў кітайскія грушы. А сур’ёзныя справы? Адклаліся на панядзелак мае справы.