May 3rd, 2007

07kiepka

(no subject)

2007. Міхась і кар’ера

Хітравокі правінцыял – Міхась – вырашыў сябраваць выключна з людзьмі таленавітымі ды заможнымі. Ён складаў спісы асобаў карысных і патрэбных. Толькі ў Міхася не знайшлося таленту дагаджаць іншым. Таму кар’ера ягоная і не склалася, а людзі паадварочваліся ад звышрацыянальнага правінцыяла.