April 30th, 2007

07kiepka

(no subject)

2007. Валодзька і квіткі

Дызайнер Валодзька прыдумаў прадаваць квіткі на свой дзень народзінаў. Трэба зазначыць, што народу на ягоны дзень збіраецца шмат. І тых, хто любіць папіць ды паесці за чужы кошт там хапае. Таму наяўнасць квіткоў цалкам абгрунтаваная. Заплаці, а потым пі ды закусвай. Лагічна? Толькі па такой спрошчанай логіцы і на сваё пахаванне Валодзька мусіць загадзя квіткоў нарабіць! Стоп! Гэта толькі першая палова гісторыі… Свое народзіны знаны дызайнер ладзіць у лесе, каля Менскага вадасховішча. Народ выяхаў, а тутака снег з дажджом пасыпаўся. Куды цяпер тыя квіткі здаваць? Толькі я пра здачу квіткоў падумаў, як сонца вярнулася… Разумным дызайнерам яшчэ і шанцуе.