April 21st, 2007

07kiepka

(no subject)

2007. Балянок і піва

“Ты можаш зрабіць глупства?” – пытаецца афартыст Балянок. “Я толькі глупствы і раблю. Калі глянуць шырэй, усё жыццё складаецца ў адно суцэльнае глупства…” – “Я не пра жыццё наогул, я пра піва. Ты можаш пазычыць 1320 рублёў на моцную Аліварыю?” – “Магу. Трымай 1500”. – “Выдатна, больш чым дастаткова. Я зрабіў выставу свайго жывапісу, і ніхто не купіў ніводнай карціны. Два тыдні правісела выстава, і нічога не прадалося. Скажу табе шчыра: я пішу найлепшыя карціны ў гэтай краіне, раблю нешта сярэдняе паміж Клодам Манэ і Эдвардам Мункам. Нікому не трэба!” Мы развіталіся, а ў мяне засталося пытанне: “Нашто рабіць “нешта сярэдняе”?”