April 18th, 2007

07kiepka

(no subject)

Радаўніца

На могілкі не хадзіў. Паўжывых бачыць не хацелася. Размовы тых паўмёртвых, што таўкуцца каля магіл з уласнымі прозвішчамі вушы мае слухаць не захацелі. Таму мая Радаўніца прайшла далёка ад могілак. Я зрабіў сабе звычайны працоўны дзень. Але народнае свята таму і народнае, бо ўсюдыіснае. З адным пагаварыў пра смерць, з другім згадаў клады, з трэцім абмеркаваў тое, што адно з асноўных значэнняў слова “чалавек” – смяротны… І ад гэткай усенароднай урачыстай змрочнасці нясцерпна захацелася весялосці. Падумалася: добра было б каб на маім помніку замест эпітафіі выбілі такія словы : “Каву ў ложак, калі ласка!”.