April 12th, 2007

07kiepka

(no subject)

1986. Генадзь і Вольга - інтрыганы

Быў такі час, калі працу на тэлевізіі я лічыў важнай і патрэбнай. З усіх сінтэзаваных мастацтваў менавіта тэлепраекты мелі найбольшы ўплыў на грамадства. Я здымаў тэлесюжэты і вёў перадачы. Загадчыца літаратурна-драматычнай рэдакцыі Вольга прапанавала мне запоўніць дакументы і падаць заяву на працу ў штаце. Яна сказала, што рашэнне залежыць ад Генадзя. Да таго Генадзя я схадзіў на прыём разы са тры, і кожны раз чуў, што ён абавязкова перагаворыць з Вольгаю, якая мусіць падпісаць нейкі там загад. Час ішоў, а справа аб маім залічэнні так і стаяла на месцы, калі не лічыць таго, што я ўвесь час абнаўляў і дарабляў анкеты. Не ведаю, што б я нагаварыў Генадзю і Вользе, каб мне не прапанавалі пайсці працаваць у маладзёвы часопіс. Я сышоў з тэлевізіі, але тая ідыёцкая сітуацыя запомнілася. Адна кажа, што вырашае другі, а той другі гаворыць, што вырашае менавіта тая, якая сцвярджае нібыта ён усё і вырашае. Насамрэч, яны ўсё даўно вырашылі, проста мне таго рашэння не давялі. Чаму? А з-за сваёй нікчэмнай інтрыганнасці. Такія людзі жывуць інтрыгамі, жывуць двайным і трайным жыццём, жывуць… Яны думаюць, што яны жывуць.
07kiepka

(no subject)

2007. Люда і ўспаміны

Натуршчыца сышла, а я не намаляваўся. Вырашыў маляваць яе далей па памяці. Малюю, і нічога не атрымліваецца. Люда мне патрэбна, каб маляваць з натуры, а маляваць Люду без Люды нецікава.