April 11th, 2007

07kiepka

(no subject)

2007. Тодар і магутнасць

Вечарэе, я ў кавярні з графікам Тодарам п’ем цытрынавую гарбату. “Кажаш, натуршчыцу малюеш? Нашто табе натуршчыца, калі ты малюеш схематычна, і можаш маляваць без усялякіх натуршчыц?” – “Маляванне з натуры іншае маляванне. Калі малюеш з натуры, утвараюцца сваеасаблівыя сувязі паміж вокам і рукою. Пасля такога малявання інакш глядзіш на свет…” – “Пад лета назбіраю грошай, стану крыху вальнейшы і можа памалюю… Але мне трэба мажная жанчына, манументальная, магутная!” – “Мне такую прапаноўвалі, але яна зараз занятая, пазіруе ў скульптароў…” Я дапіў гарбату і пайшоў маляваць, а Тодар замовіў сабе кілішак гарэлкі.