April 10th, 2007

07kiepka

(no subject)

2007. Люда і яе імёны

Мая натуршчыца – будыстка. Экзатычна… “Люда, а ці даюць будысты сабе новыя імёны? У мяне дык ёсць акрамя пашпартнага імя яшчэ адно імя атрыманае пад час хрышчэння -- Уладзіслаў”. – “Даюць“. – “А хто дае?” – “Настаўнік піша мужчынскія і жаночыя імёны на паперках, а вучні цягнуць паперкі…” – “Гэтыя імёны таемныя ці адкрытыя?” – “Ёсць адкрытыя, а ёсць і таемныя”. – “А на якой мове тыя імёны пішуць?” – “Па-тыбецку”. Папытаць пра будыстскае імя Люды, я чамусці пасорамеўся. Маляваць голую Люду мне зусім натуральна, а пытаць яе імя напісанае па-тыбецку сорамна. Думаў, яна сама мне тыбецкае імя назаве. Не сказала.