April 9th, 2007

07kiepka

(no subject)

2007. Аляксей і скандал

У двары сустрэў я жывапісца Аляксея, у яго ў суседнім доме майстэрня на мансардзе. “Добра выглядаеш!” – кажа сусед. “Гэта ад таго, што я завёў новую натуршчыцу!” – кажу. “Маладая?” – “Двадцаць сем гадоў. Выдатная, прафесійная натуршчыца”. – “І ў мяне паўгады была натуршчыца, а потым жонка знайшла маленькі чырвоны станік і маленькія чырвоныя майткі. Які быў скандал! Жах!” – “Ведаеш, я таму і ўзяў натуршчыцу прафесійную, з нашай акадэміі, каб размоваў пра станікі не было. А калі яны і пачнуцца, я займу непрымірымую пазіцыю”. – “Правільна. Ты сказаў пра маляванне з натуры, і ў мяне стан душы змяніўся, нібыта і я зараз пайду маляваць аголеную, а то ўсё перамалёўваю са слайдаў ды фотак”. – “Ёсць яшчэ адна акалічнасць… Натуршчыца за акадэмічную гадзіну працы атрымліва дзве тысячы рублёў”. – “За адзін даляр яна пазіруе цэлую гадзіну?” – “Так! Таму адмаўляцца ад малявання – злачынства”.