April 7th, 2007

07kiepka

(no subject)

2007. Люда і пальцы

Так захапляюся маляваннем, што дзве гадзіны сціскаюцца ў дзве хвіліны. Адно кепска, пасля малявання моцна баляць пальцы. У майстэрні стала горача. Надыйшло вясновае цяпло, а батарэі грэюць па-зімоваму. Мая аголеная Люда раптам пахіснулася і прысела на крэсла. “Што такое?” – “Задуха… Можна я заўтра не прыду?” – “Добра, прыходзь пазаўтра…” Люда пачала апранацца, а я паглядзеў на свае пальцы. Яны радаваліся, што заўтра ім маляваць не трэба. Мне сумна, а пальцы весяляцца...
07kiepka

(no subject)

32,86 КБ

Адам Глобус "Візантыйская царква ХІІ стагоддзя. Гаета. Італія" 1999 год.
Папера, аловак, акварэль, фламастары 170х155 мм.