April 6th, 2007

07kiepka

(no subject)

2007. Люда і плаўкі

Надакучылі пустыя і безпадстаўныя размовы пра распуснасць, што ўвесь час круцяцца вакол мяне. і я завёў сабе сапраўдную натуршчыцу. Як? Прасцей простага… Прыбірацца ў студыі мне дапамагае Надзя. У вольны ад прыборкі час Надзя вучыцца ў акадэміі мастацтваў. Там натуршчыц шмат. Яна падабрала і прывяла маладую жанчыну – Люду. “Вам як лепей: калі я ў плаўках стану, ці калі – без плавак?” Пэўная няёмкасць, вядома, узнікае, калі мужчына застаецца з аголенай жанчынаю сам на-сам. “Давай, Люда, ты першую гадзіну адпазіруеш у плаўках, а потым іх здымеш…” Праз гадзіну Люда павярнулася да мяне бокам і скінула плаўкі. Похва ў яе чыста паголеная, цела дагледжанае, валасы памытыя… А малявалася мне кепска, бо даўно не рабіў накіды з аголенай натуры.