April 4th, 2007

07kiepka

(no subject)

2007. Філарэт і Зімоўскі

На мяжы Беларусі і Літвы я праходзіў пашпартны кантроль, калі побач са мною спыніўся чорны “мерседэс” з дыпламатычнымі нумарамі. На задніх крэслах прасторнага салона сядзілі Філарэт і Зімоўскі. Тэлевізійшчык быў у залаціста-персікавым палітоне, а святар у палітоне чорным. Нешта няправільнае было ў гэтай кампазіцыі… Галоўны тэлевізійшчык Беларусі і галоўны святар рускага праваслаўя на тутэйшых абшарах падарожнічаюць у адной машыне. Што ў тым такога? Але мне падумалася, што было б значна лепш, каб яны ехалі на розных машынах, кожны на сваёй. Было б лепей, каб руская праваслаўная царква нарэшце атдзялілася ад дзяржавы ў асобную дзяржаву. На хвалі адраджэння праваслаўя, на хвалі народнай любові да праваслаўнай царквы, варта было б аформіць адносіны царквы і дзяржавы ў адносіны дзьвух паўнавартасных дзяржаў. Руская праваслаўная царква можа і мусіць стаць дзяржавай. І Праваслаўная дзяржава можа быць уплывовым суб’ектам міжнароднай, а не рэгіянальнай палітыкі… Машына з Філарэтам і Зімоўскі пакацілася ў бок Літвы, а я застаўся стаяць з пашпартам у руцэ і новым перакананнем… Праваслаўная царква мусіць аддзяліцца ад усіх дзяржаў у асобную і цалкам суверэнную дзяржаву.

P. S.
Пэўныя асобы кажуць, што з Філарэтам ехаў чалавек вельмі падобны да Зімоўскага. Ягоны пашпарт я не правяраў, але чалавек той рыхтык Зімоўскі. Прынамсі, каб Зімоўскі паехаў праз мяжу з пашпартам такога чалавека, і памежнік мог бы яго пераблытаць.