April 1st, 2007

07kiepka

(no subject)

2006. Пінаяў і бацька

Дваццаць гадоў я замаўляю розныя тэксты, раблю часопісы і кнігі, вучу літаратараў пісаць. Сотні раманаў, тысячы кніжак, мільённыя наклады… Чаго толькі не было?.. З дня ў дзень я займаюся літаратурай. Колькі пісьменнікаў прайшло праз мае выдавецтвы? Не лічыў… Адны сыходзілі, прыходзілі новыя, і новыя сыходзілі, і з’яўляліся найноўшыя… І вось малады літаратар Валодзя Пінаяў папрасіў аванс, каб з’ездзіць на пахаванне бацькі. “Колькі бацьку твайму гадоў?” – “Стары…” – “З якога году?” – “З пяцьдзесят восьмага...” – “Мой раўналетак…” – “Праўда?” – “Едзь…” Да таго, што для найноўшага пакалення літаратараў я стары, прывыкнуць было даволі лёгка, а вось да таго, што я мёртвы, прывыкаю з цяжкасцю.