March 31st, 2007

07kiepka

(no subject)

2007. Шрамко (Alexander Shramko) і непрыстойная прапанова

Так выйшла, што я зрабіўся вядомай асобай у тутэйшых колах, а таму атрымліваю шмат розных прапаноў. Мяне запрашаюць у самыя неверагодныя месцы. Раздвойвацца, разтройвацца і чацьвертавацца я не ўмею, даводзіцца рабіць выбар і адмаўляцца. Разумею, запрашэнні дасылаюцца ад шчырага сэрца, і людзі сапраўды хочуць бачыць менавіта мяне побач з сабою, але магчымасці мае абмежаваныя, і задаволіць усіх я не магу. Трэба выбачацца, нібыта я сам у нечым вінаваты, даводзіцца спасылацца на занятасць і стому, што моцна псуе настрой не толькі запрашальніку, але і мне самому. Гэта ўсё звычайныя рэчы, але ёсць і непрыстойныя прапановы. Надоечы, суседка зноўку прапанавала папіць з ёй піва і пазаймацца любоўю. Я, не шкадуючы, адмовіўся і ад любошчаў і ад піва. А тут яшчэ спадар Шрамко прапанаваў пашукаць золата ў царкве… Праўда-праўда… Вось як гучала ягоная прапанова: “Калі ласка! Запрашаю Вас прыйсці да нас у храм і пашукаць тое самае злата, якое вам так мазоліць вочы. Калі знойдзеце, можаце мяне асабіста сунуць у яго носам :)“. Вельмі неабачліва рабіць такія экстравагантныя закіды чалавеку, які некалькі гадоў займаўся рэстаўраваннем хрысціянскіх сабораў і праваслаўных абразоў. Чалавеку, які цудоўна ведае пра вераломства золата. Але ў маім характары няма каварства, а таму я адмаўляюся ад прапановы Аляксандра Шрамко, бо веру, што ў царкву большасць людзей ходзяць з іншымі мэтамі.