March 26th, 2007

07kiepka

(no subject)

2007. Тата і жахлівы сон

Тата-нябожчык ударыў мяне кулаком у плячук. Моцна ўдарыў, балюча. І другі раз ударыў. Ударыў і сказаў: “Прачынайся!” Я прахапіўся пасярод ночы. Ляжаў, заснуць не мог. Толькі пад раніцу сон вярнуўся. А ўдзень я даведаўся, што ўначы выбух адбыўся, і палова гораду прачнулася. Які выбух? Не высвятляў. Не да выбуху было, бо я на мітынг хадзіў, пратэставаў, пад сцягамі стаяў, стаміўся і наступную ноч праспаў без сноў.