March 25th, 2007

07kiepka

(no subject)

*

Калі табе пачынаюць перашкаджаць, гэта азначае, што ты рухаешся ў правільным накірунку.
07kiepka

(no subject)

2007. Мамонаў і руская царква

Руская царква бажаволіць. Гляджу на папоў, і робіцца няёмка. Золата, золата, золата... Залатыя крыжы, залатыя купалы, залатая адзежа і чарната. Чорныя спадніца, чорныя хусткі, чорныя сутаны, чорныя бароды, чорныя касмылі... Чорна-залатая безпрасветнасць. Ні святла, ні святасці, ні прасветленасці, ні ветлівасці нямашака. Дым вочы есць. Сярод гэтага чаду скача бажаволак Мамонаў. Яго некалі любілі, калі ён спяваў пра бутэльку гарэлкі і бруднага памыйнага галубка. Цяперака ён скача, як падранены птах, ён квокча па-курынаму, ён шчэрыць сваю бяззубаю пашчу і ўслаўляе рускую царкву. Мне сорамна за Мамонава, але Мамонаў, як і кожны мастак, мае права на брутальную рэлігійнасць. Ён мае права імправізаваць на тэмы адкрытыя Тато і Пазаліні. Мамонаў мастак, артыст, блазан. Чаму папы бажаволяць? Хіба яны артысты? Хіба яны не разумеюць дзе сканчаецца тэатар і пачынаецца сабор? Бачу: не разумеюць, бо лезуць у тэлевізар, паўзуць да ўлады, пруцца ў палітыку і школу. Мне за іх сорамна, мне няёмка і прыкра.