March 22nd, 2007

07kiepka

(no subject)

2007. Мінаяў і боршч

Майстар па вытворчасці кніжак – Сяргей Курунян пачаставаў мяне баршчом. Ён прапанаваў паесці гарачага, а я і не адмовіўся. Мы цэлы дзень прасядзелі ў кабінеце за абмеркаваннем выдавецкіх планаў і прагаладаліся. Боршч быў наварысты, з мясам. Мы толькі пачалі есці, калі ў кабінет забег самы тыражны пісьменнік сУчаснай Расеі – Сяргей Мінаяў, той самы Мінаяў, што выдаў аповесць пра несапраўднага чалавека ДУХLESS. “Ты ўсё ў нямецкай майцы бегаеш…” – Курунян заеў падколку ляжкай гарачага баршчу. “Так, я – фанат нямецкай зборнай па футболу. А вы ўсё ясцё… Як не зайду, вы ясцё… Калі вы ўжо наясцёся?..” – “Ты проста так забег?” – “Не, я па свае кніжкі прыйшоў…” – “Тады ідзі да Лёнькі, у атдзел рэалізацыі…” – “Дзе гэта?” – “Выйдзі на калідор, спытай, і табе пакажуць…” Фанат нямецкай зборнай сышоў. Мы даелі боршч і ўзяліся за гуляш з грыбамі.