March 16th, 2007

07kiepka

(no subject)

2007. Ярэська і каты

Наш горад засынае ў 23-00. Зачыняецца “Цэнтральны” універсам, і можна лічыць, што горад заснуў. Асобныя людзі, кшталту мяне, у 23-00 спаць не збіраюцца, але і працаваць не працуецца. Я выйшаў са студыі, было па-вясноваму лёгка і свежа, я спусціўся ў метро, дзе сустрэў свайго аднакурсніка па мастацкай вучэльні – Віктара Ярэську. Ён раздаваў запрашальнікі на выставу “Мартаўскія каты. Джаз, вясна, каханне…” Мы пагаварылі пра каханне, вясну і кошты на аголеных натуршчыц. Віця здзівіўся, што ў акадэміі мастацтваў гадзіна аголенай натуры каштуе адзін даляр. “Натуршчыца атрымлівае за гадзіну працы дзве тыясячы беларускімі?” – “Ну так, Віця, так… І табе трэба не катоў маляваць, а голых жанчын… Праўда, я не ведаю, як ты ў начным метро будзеш раздаваць буклеты з голымі цёткамі, але з катоў трэба пераходзіць на людзей…” Тут да нас пыдыйшоў другі раздавальнік буклетаў – Сяргей Крыштаповіч. “Валодзя, ты ж усё яшчэ малюеш?.. Намалюй ката! Ты можаш намаляваць ката?” – “Ката? Лёгка!” – “Намалюй, я цябе прашу…” Прыйшоў мой цягнік. Я магу намаляваць ката, магу занесці малюнак на выставу, але мне падабаецца маляваць жанчын, ды і кошты вельмі прывабная.